«Краснасельскбудматэрыялы» аддалі бясплатна

Беларуская цэментавая кампанія на бязвыплатнай аснове ўзяла пад кантроль пакет з амаль 95% акцый найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы будаўнічых матэрыялаў, расказвае Sputnik.by.

Аддалі амаль бясплатна

Урад распарадзіўся перадаць Беларускай цэментавай кампаніі 49,7 мільярда акцый на агульную суму 144,28 мільёна рублёў. Пры гэтым намінальны кошт адной акцыі склаў 0,0029 рубля.

Такім чынам Беларуская цэментавая кампанія атрымала ў кіраванне 94,48% акцый найбуйнейшага прадпрыемства краіны па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Праўда, яшчэ 2,68% акцый ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.
Міністэрства архітэктуры і будавання і Дзяржаўны камітэт па маёмасці вызначаныя ў пастанове беларускага ўрада як адказныя за перадачу акцый установы.

[irp posts="86 586″ name=" Краснасельскбудматэрыялы" адгрузілі пяць вагонаў цэменту неіснуючай арганізацыі"]

А ўклалі мільярд

Цікава, што яшчэ ў чэрвені ўжо былы віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін агучваў планы ўладаў прадаць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за 200 мільёнаў долараў ірландскаму канцэрну CRH.

«Фундатар не жадае браць цалкам, хоць мы прапануем яму выкупіць 100% акцый», — заявіў тады намеснік прэм’ер-міністра.

Выглядае, што перадача акцый на бязвыплатнай аснове кажа пра поўны правал спробы прадаць стратны актыў. Раней Камітэт дзяржкантролю канстатаваў, што ў цэментавую галіну ў Беларусі было ўкладзена парадку 1 мільярда долараў, але чаканай аддачы галіна не дае.

[irp posts="59 840″ name="1,5 млн даляраў на хабар. У КДБ распавялі пра карупцыйную схему пры закупках спецадзення"]

[irp posts="440″ name=" Гродна Азот" і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024