У Іў'і падарылі электрамабілі раённай бальніцы і цэнтру сацабслугоўвання

Двума новымі электрамабілямі беларускай зборкі папоўніўся аўтапарк сацыяльнай сферы Іўеўскага раёна, перадае БЕЛТА. Такі незвычайны падарунак зрабіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў гонар абласнога фэсту-кірмашу «Дажынкi».

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык уручыў ключы ад электрамабіляў прадстаўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна і Іўеўскага цэнтральнага раённага шпіталя.

Мінпрыроды адказвае за навядзенне парадку на зямлі, экалагічную бяспеку краіны. На сталым кантролі знаходзяцца і пытанні па зніжэнні выкідаў у атмасферу.

На рашэнне гэтай праблемы скіраваны дэманстрацыйны праект па скарачэнні выкідаў парніковых газаў на прыкладзе Іўеўскага раёна, рэалізаваны ў рамках Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду.

Машыны, падораныя ў Іўі - электрамабілі Zotye E200 і Z500EV, якія збіраюць пад Мінскам на заводзе «Юнісон». Раней ГПО «Беларуснафта» ўсталявала ў І ўеўскім раёне першую запраўку для электрамабіляў. Кіроўцы новых аўтамабіляў ужо прайшлі адмысловае навучанне.

Гэта першы ў краіне падобны праект. Ён скіраваны на выпрацаванне мадэлі, яе праверку і дэманстрацыю экалагічных і эканамічных пераваг электрычнага транспарта на прыкладзе сацыяльных службаў пэўнага адміністрацыйнага раёна краіны. Улады спадзяюцца ў выпадку паспяховай рэалізацыі праекта пашырыць яго межы на іншыя рэгіёны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024