У 2019 будзем плаціць за электраэнергію па адзіным тарыфе

Адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рэспубліканскага семінара-нарады па падвышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, паведамляе БелТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, будаўнічы комплекс накіраваны на стварэнне ўмоў для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі ў жылых дамах.

«Запланаванаы, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. То бок скасуем дыферэнцыяваны, — сказаў Уладзімір Кухараў. — Пасля будавання БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам падаць для насельніцтва танную электраэнергію ў любых аб’ёмах».

Ён адзначыў, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання. «Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. Хуткім часам прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Апроч таго, будаванне такіх дамоў дасць магчымасць значна зменшыць аб’ём сродкаў, патрэбных для будавання інфраструктуры», — дадаў віцэ-прэм'ер.

[irp posts="89 363″ name="Жыхары Зарыцы па некалькі дзён у месяц застаюцца без электрычнасці. Электрасеткі: «Гэта нармальна""]

[irp posts="84 378″ name="Калі беларусы будуць аплачваць электраэнергію па поўных тарыфах і колькі кампенсуюць зараз"]

Падзяліцца
Меткі: ЖКГ

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024