Уласнік брэнду Coccodrillo купляе 90% акцый беларускага «Буслiка»

Польскі рытэйлер дзіцячага адзення CDRL S.A., які валодае маркай Cocodrillo, збіраецца набыць 90% акцый беларускай гандлёва-прамысловай групы West Ost Union, што валодае ў Беларусі сеткай крам «Буслiк». Гэта вынікае з паведамлення польскага акцыянернага таварыства, апублікаванага на сайце Варшаўскай фондавай біржы, піша «Наша Н**а» са спасылкай на belretail.by.

У паведамленні гаворыцца, што CDRL S.A. падчас перамоваў з прадаўцамі — Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і чатырма фізічнымі асобамі — узгодненыя ўмовы пакупкі 90% акцый West Ost Union. Агульны кошт акцый складае $ 6,39 млн. Ён будзе выплачаны на падставе дагавора куплі-продажу акцый, які будзе заключаны пасля атрымання згоды МАРГ Беларусі.

Кампанія West Ost Union валодае 46 магазінамі ў Беларусі, з іх 17 у самім Мінску. У сетцы прадаюцца ўсе групы прадуктаў для дзяцей ад нараджэння да 12 гадоў, уключаючы дзіцячае харчаванне, падгузнікі, аксэсуары для нованароджаных, дзіцячую касметыку, дзіцячыя калыскі, вопратку, абутак, цацкі, казкі і вучэбную літаратуру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024