Побач з «палацам Сямашкі» прадаюць зямлю: пад офісы або рэстаран

На пустцы паміж новай гасцініцай Станіслава Сямашкі і моладзевым цэнтрам «Гродна» ўзвядуць будынак грамадскага прызначэння. Там можа з’явіцца ўстанова грамадскага харчавання, офісны або забаўляльны цэнтр, піша «Вячэрні Гродна».

Зямельны ўчастак, на якім плануецца будынак, гарвыканкам выставіў на адкрытыя таргі. Пачатковы кошт за 12 сотак у цэнтры горада — 86 тысяч рублёў. Па ўмовах таргоў, будучая пабудова павінна быць двухпавярховай з мансардай або без яе. Акрамя таго, уладальнік пры праектаванні павінен улічваць, што гістарычны цэнтр — гэта пераважна невысокія будынкі пачатку мінулага стагоддзя.

Будаўнічы праект трэба распрацаваць у тэрмін да двух гадоў, а прыступіць да работ — не пазней за 6 месяцаў (для юрыдычнай асобы) або 1 года (для фізасобы) з дня зацвярджэння праектнай дакументацыі.

Аўкцыён адбудзецца 26 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024