На Каробчыцкім «Алімпе» у вялікія выходныя можна будзе пакатацца на лыжах і сноўбордах

Да канца тыдня ў «Каробчыцкім Алімпе» запрацавалі снежныя гарматы, і ўжо ў гэтую суботу адкрылася вучэбная траса. Пракаціцца на лыжах і сноўбордах ў выхадныя можна будзе з 11.00 да 23.00, піша «Гродзенская праўда».

— Працягваем працаваць над аснежаннем цюбінгавага схіла. Верагодней за ўсё, ён адкрыецца ў нядзелю. Акрамя таго, не выключаем магчымасці, што ў вялікія выходныя прыме адпачывальнікаў і яшчэ адзін схіл для лыжнікаў - аматарскі, — дадаў дырэктар цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» Віктар Шумель.

Кошт уваходнага квітка для лыжнікаў і сноўбардыстаў ў выходны дзень — 14 рублёў. У такую ​​ж суму абыдзецца і трохгадзінны пракат неабходнага рыштунку. Калі правесці на схіле плануеце каля двух гадзін ці не больш за гадзіну — пракат будзе каштаваць 12 і 10 рублёў адпаведна. А без прывязкі да часу на цэлы дзень узяць рыштунак можна за 24 рублі.

У парку актыўнага адпачынку таксама патлумачылі, што калі сям’я з трох чалавек прыехала пакатаць дзіця, напрыклад, на лыжах, зусім не азначае, што ўваходны квіток павінен набываць кожны. Без рыштунку ўваход бясплатны. Акрамя таго, дзецям да 12 гадоў і дарослым старэйшым за 60, прадастаўляецца зніжка 50% на ўсе паслугі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024