Што можна будзе ўбачыць з кола агляду ў Гродне

На пачатку студзеня стала вядома, што сёлета ў парку Жылібера з’явіцца кола аглядаў. 11 студзеня гродзенцы пачалі актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках, ці ўдала выбралі месца для кола і што можна будзе пабачыць з вышыні 42 метры.

Многія мяркуюць, што з такой вышыні дакладна можна будзе разгледзець кірху. Іншыя кажуць, што большую частку падарожжа на коле будуць відны толькі кроны дрэваў. Да слова, гродзенцы выказваюць апасенні, што дрэвы праз тое могуць высячы.

Што да месца размяшчэння кола, то меркаванні гродзенцаў падзяліліся. Адныя падтрымліваюць намер размясціць кола агляду ў парку Жылібера, куды лёгка дабрацца грамадскім транспартам. Іншыя мяркуюць, што віды з Каложскага парка былі б больш цікавымі і што кола агляду дапамагло б зрабіць гэту частку цэнтра больш прывабнай для адпачынку гараджан і турыстаў.

Ёсць у абмеркаванні і такія ўдзельнікі, што па звычцы цкуюць улады за вытрачаныя грошы нават не гледзячы на тое, што сродкі на пабудову траціць прыватны інвестар.


У парку Жылібера можа з’явіцца кола агляду. Раней яго хацелі паставіць у Каложскім


А калі б кола агляду з’явілася ў Каложскім парку, віды былі б такія.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024