Горад

«Крывы дом» на Траецкай пачалі разбіраць. Будаўнікі знайшлі нешта накшталт схрона вязняў гета

Будаўнічая тэхніка з’явілася каля «крывога дома» на Вялікай Траецкай у сераду 23 студзеня. Hrodna.life ўжо пісаў, што ўласнік пакіне ад будынка ў лепшым выпадку толькі фасад, бо будынак аварыйны. Лёс фасада будзе канчаткова вырашаны 24 студзеня.

Дом на Вялікай Траецкай, вядомы як «крывы», некалькі гадоў пуставаў і быў на грані зносу. У 2017 годзе уласнік — чайны дом «ЧайКоффский» — вырашыў перабудаваць будынак пад гасцініцу з броварам і офісамі. У канцы 2018 года на аб’екце пачаліся падрыхтоўчыя працы.


«Згодна з праектам будынак не цалкам будзе разбірацца — застаецца фасадная сцяна. Але трэба разумець, што дом аварыйны і не выключана, што яго давядзецца разабраць цалкам. У любым выпадку, гістарычны выгляд будынка захаваецца», — распавядаў раней Hrodna.life заснавальнік чайнага дома «ЧайКоффский» Дзмітрый Рыхліцкі.

Незвычайная знаходка — тайнік вязняў гета?

Падчас разборкі будынка будаўнікі выявілі ў сцяне схаваную прастору на некалькі чалавек, якая была закладзена цаглінамі. Не выключана, што ў гэтым месцы маглі хавацца вязні гродзенскага гета. Пра гэта сведчыць дзённік, які быў знойдзены на руінах гета пасля вайны. Іншых знаходак у доме пакуль не было.

Гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч пісаў, што апошнія ацалелыя жыхары раёна хаваліся на гарышчах. «Тут зроблена невялікі фальшывы дах з маленькім уваходам трохкутнай формы з аднаго боку, з другога — канец піраміды, даўжыня 4−5 метраў, тут жывуць 4 дарослых і 2 дзяцей», — пісаў аб адным з такіх сховішчаў невядомы аўтар дзённіка, знойдзенага на руінах гета пасля вайны. Сёння гэты дом — фактычна апошні напамін пра некалькі пакаленнях гродзенцаў.

Даведка

Дом па вуліцы Вялікай Траецкай (некалі ён адносіўся да вуліцы Крывой) быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Пабудова здолела захаваць свой цікавы першапачатковы выгляд. Галоўным упрыгожваннем «крывога» будынка было спалучэнне характэрнай гродзенскай цэглы з жоўтай гліны з чырвонымі ўстаўкамі над вокнамі і ўваходам.





Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024