Гродзенец стварыў фэйкавы бардэль і выманіў у кліентаў 5000 долараў

22-гадовы жыхар Гродна стварыў у адной з сацыяльных сетак некалькі паблікаў, дзе можна было купіць паслугі прастытутак. Публічная дом і дзяўчыны былі выдуманымі, а грошы ў якасці перадаплаты ён браў рэальныя.

— З верасня 2016 года па травень 2018 года для завалодання чужымі грашамі стварыў і адміністраваў у сацсетках супольнасці «Арганізацыя вольнага часу», «Эскорт Беларусь», «Эскорт агенцтва Беларусь». Ён прапаноўваў карыстацца паслугамі дзяўчын «са зніжанай сацыяльнай адказнасцю» за грашовую ўзнагароду. Перадаплату павінны былі пералічвацца на карт-рахунак абвінавачанага. Пры гэтым ён не планаваў выконваць свае абавязанні — разлік быў на тое, што ашуканыя мужчыны праз пачуццё сораму не звернуцца ў праваахоўныя органы, — расказалі vgr.by у пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Каб стварыць бачнасць, што эскорт-паслугі насамрэч існуюць, гарадзенец адправіў кліентам 23 порнафота. Тыя, хто паверыў, пералічылі няўдаламу суценёру больш за 10 тысяч рублёў, пры гэтым ахвотнікі былі з розных гарадоў Беларусі.

Крымінальная справа, паводле якой хлопец звінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч.3 арт.209 (Махлярства) і ч.2 арт.343 (Выраб і шыранне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару) КК РБ, скіравана ў Гродзенскі абласны суд. З яго ўзята падпіска пра нявыезд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024