«Белавія» распрадае квіткі на лета са зніжкай 75%

Купіць квіткі можна толькі на сайце авіякампаніі Belavia. На сайце тарыфы адлюстроўваюцца ў графе «прома», падсветленыя зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі - васільком, піша vandrouki.by.

Умовамі прымянення тарыфаў прадугледжана:

— продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі Belavia не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса;

— максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе — 1 месяц.
дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных напрамках;

— змены і вяртанне забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
— выкарыстанне квітка, аформленага па маршруце «туды-назад», абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.
— пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Як купіць білеты? Падабраць свае даты і купіць квіткі можна на сайце авіякампаніі— Belavia. Перад пакупкай праверце яшчэ цэны праз сэрвіс aviasales.ru — раптам знойдзеце варыянт цікавей ад іншых а/к.

Тэрмін распродажы: купляйце адразу!

Даты: чэрвень-ліпень 2019.

Напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Белград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.

Цэны за палёт з Мінска ў адзін канец і туды-зваротна (у еўра):

— Калінінград — 22/40;
— Львоў - 27/66;
— Лондан — 34/95.
— Парыж — 34/117;
— Рым — 34/101;
— Санкт-Пецярбург — 36/59;
— Тбілісі - 39/98;
— Берлін — 42/99;
— Будапешт — 42/105;
— Прага — 42/102;
— Сочы — 46/80;
— Амстэрдам — 47/115;
— Ерэван = 49/123;
— Белград — 52/112;
— Ларнака — 55/123;
— Тэль-Авіў - 59/127;
— і іншыя напрамкі, правярайце свае.

Колькасць месцаў па эксперыментальным тарыфе абмежавана.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024