Навіны

Сеў на два месяцы: у Гродне асудзілі мужчыну, які задушыў ката

Суд Кастрычніцкага раёна вынес прыгавор у дачыненні да 36-гадовага гродзенца за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Абвінавачанаму прысудзілі 2 месяцы арышту.

Прысуд мужчыну вынеслі яшчэ 23 лістапада 2018 года, але з рашэннем суда падсудны не быў згодны і падаў апеляцыю ў Абласны суд.
У пачатку студзеня 2019 года ў Абласным судзе рашэнне суда Кастрычніцкага раёна пакінулі без зменаў. Прысуд уступіў у сілу.

Нагадаем, падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па звароце грамадскага аб’яднання абароны жывёл. Зоаабаронцы прадставілі відэазапіс камеры назірання, якая зафіксавала факт жорсткага абыходжання і гібелі ката ад рук невядомага мужчыны. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу падазраванага.

Следчыя высветлілі, што злачынства было здзейснена 14 ліпеня каля 17 гадзін у грамадскім месцы на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, пасля чаго стаў душыць і біць яго аб прыступкі лесвіцы. Пакінуўшы жывёлу без прыкмет жыцця, сышоў.

Падазраваны раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Злачынства здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.

Як паведамляе «Перспектыва», мужчына ўжо не раз прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, рабаванне, крадзеж, пагрозу забойства і іншыя дзеянні. На судзе гродзенец зробленае не адмаўляў і раскайваўся ў сваім учынку.

Па словах старэйшага памочніка пракурора Гродна Георгія Смольскага, абвінавачанаму па ч.1 ст.339−1 КК РБ было прызначаны 2 месяцы арышту. Наогул санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту. Акрамя таго, Аляксандру, які, па заключэнні спецыяліста, пакутуе на хранічны алкагалізм, прызначана прымусовае лячэнне ад хваробы. Прысуд уступіў у законную сілу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024