Навіны

Пад Гродна п’яны паляўнічы спрабаваў купіць алкаголь, пагражаючы прадаўцу крамы стрэльбай

На днях 35-гадовы гродзенец прыехаў да сваёй сваячкі ў вёску Навумавічы, каб папаляваць. Дазвол у яго быў. На паляванні мужчына выпіў, але яму не хапіла. Калі алкаголь скончыўся, грамадзянін вырашыў здабыць яшчэ гарачыльных напояў. Для гэтага ён накіраваўся ў краму.

Увайшоўшы ў гандлёвую кропку, мужчына не ўтрымаўся на нагах, упаў на шкляны прылавак, разбіўшы яго, а затым стаў патрабаваць з прадаўца бутэльку гарэлкі ў доўг. Жанчына адмовіла, тады мужчына паказаў прадаўцу на ружжо, якое ляжала ў чахле, і сказаў, што зарадзіць яго і адкрые агонь, калі яна адмовіцца выдаць спіртное, паведамляе мясцовая міліцыя.

Гучныя гукі пачуў супрацоўнік крамы, які накінуўся на мужчыну з стрэльбай. У гэты момант прадавец патэлефанавала свайму мужу, і той дапамог скруціць паляўнічага. Пасля адбылося паступіла паведамленне ў міліцыю.

На месца прыбылі праваахоўнікі. У дачыненні да грамадзяніна быў складзены шэраг адміністрацыйных пратаколаў. Разбіральніцтва цягнуўся недзе за шэсць гадзін, на момант агляду ў падазраванага ў крыві было 1,47 праміле. Стрэльбу канфіскавалі.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле 186 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024