ЕГУ запрашае абітурыентаў на Вясновыя Дні адкрытых дзвярэй

30−31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае беларускіх старшакласнікаў на вясновыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні.

Падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ і іх бацькі даведаюцца аб новых і абноўленых бакалаўрскіх праграмах: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза».

У 2019 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага ці частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.

Удзельнікі Дзён адкрытых дзвярэй пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя экзамены ва ўніверсітэт.

Важна! Рэгістрацыя на Дні адкрытых дзвярэй у Вільні праходзіць онлайн.

Пры рэгістрацыі да 3 лютага ЕГУ аказвае бясплатную візавую падтрымку навучэнцам школ ды каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).

Рэгістрацыя на экзамены — да 20 сакавіка (уключна).

Праграма Дзён адкрытых дзвярэй

30 сакавіка (субота) пройдзе выстава навучальных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, студэнтамі і адміністрацыяй. Абітурыенты таксама прымуць удзел ва адбысловым воркшопе «Я (не) гуманітарый» і змогуць здаць уступны экзамен па англійскай мове.

31 сакавіка (нядзеля) адбудуцца экзамены па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты змогуць выкарыстаць пры паступленні ў ЕГУ ў 2019 годзе.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024