Начальнік гродзенскай СТА абвінавачваецца ў хабарніцтве

У Гродне начальнік дыягнастычнай станцыі абвінавачваецца ў атрыманні хабараў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па факце атрымання хабару. Абвінавачваецца начальнік дыягнастычнай станцыі прыватнага прадпрыемства. Міліцыя 4 лютага затрымала яго на месцы злачынства на працоўным месцы. Грошы ён браў ад аўтаўладальнікаў за спрыяльнае вырашэнне пытання па выдачы фіктыўнай дыягнастычнай карты для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры асабістым вобшуку ў мужчыны канфіскавалі даляры ЗША купюрамі малой вартасці.

— Праваахоўнікі ўстанавілі і задакументавалі шэраг аналагічных фактаў атрымання хабараў мужчынам у 2017−2019 гадах. Памер узнагароджанняў, якія ён незаконна прыймаў, складаў ад Br10 да $ 10 з кожнага, хто звярнуўся, — распавёў Сяргей Шаршаневіч. — Аб'яднаны каля дзясятка крымінальных спраў, узбуджаных па ўказаных фактах. Службовай асобе прад’яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару, у тым ліку паўторна (ч.2 арт.430 КК). З санкцыі пракурора ён заключаны пад варту. Накладзены арышт на яго маёмасць, у тым ліку на два аўтамабілі.

Расследаванне працягваецца. Праваахоўнікі працягваюць правяраць абвінавачанага на дачыненне да аналагічных злачынстваў. Акрамя таго, будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням кіроўцаў і іх пасярэднікаў, якія давалі хабары службовай асобе. Следчыя нагадваюць, што вызваленне ад крымінальнай адказнасці магчыма, калі мела месца вымагальніцтва хабару, альбо калі чалавек пасля дачы хабару добраахвотна заявіў аб зробленым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024