Навіны

Памерлы гродзенец 4 гады атрымліваў заробак на прадпрыемстве. Вінаватага не пакараюць, таму што ён таксама памёр

Адзін гродзенец, якія лічыўся памерлым з кастрычніка 2013 года, да восені 2017 года з’яўляўся работнікам аднаго з унітарных прадпрыемстваў. А яшчэ адзін на працягу шасці з паловай гадоў лічыўся работнікам дадзенай фірмы, але на самой справе ніколі там не працаваў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

— Устаноўлена, што дырэктарам УП з’яўляўся мясцовы жыхар, 1959 года нараджэння. З мэтай здзяйснення крадзяжу грашовых сродкаў, ён аформіў двух мясцовых жыхароў на пасаду «швачкі-надомніцы», пасля чаго даў указанне бухгалтару аб налічэнні дадзеных работнікам зарабатнай платы, — распавёў начальнік АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Мікалай Галякевіч.

Грошы, якія выплачваліся за «працу» ў адным з выпадкаў шэсць з паловай, у іншым — амаль 8 гадоў, дырэктар забіраў сабе. Агульная сума, на якую нанесены ўрон унітарнаму прадпрыемству, звыш 120 мільёнаў недамінаваных рублёў, што склала амаль 530 базавых велічынь. Максімальнае пакаранне за дадзенае злачынства ў адпаведнасці з ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Вінаваты не панясе пакаранне, таму што паўтара гады таму дырэктар прадпрыемства, які падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці падазраванага, памёр. Следчым камітэтам было вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024