З-за зуброў траса Гродна — Азёры атрымала статус патэнцыйна небяспечнай

У Гродзенскай вобласці леснікі шукаюць спосаб засцерагчы трасу ад жывёл. Эксперты ўжо перавялі трасу Гродна-Азёры ў статус патэнцыйна небяспечных. Справа ў тым, што побач з дарогай размешчана гаспадарка, у якjq разводзяць зуброў. За гады пагалоўе павялічылася ўдвая і зараз статак шукае новыя месцы пражывання.

Пад Новы год на трасе збілі самца, у гэтыя выходныя — самку. А на днях пад колы ледзь не папаліся тры яе дзiцяня. Каб папярэдзіць небяспеку, ДАІ ўстанавіла ў зоне рызыкі спецыяльныя знакі са святладыёднымі табло, паведамляе АНТ.

Андрэй Цыдзік, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродзенскага аблвыканкама: «Ініцыяванае пытанне прыняцця дадатковых мер па стабілізацыі становішча, устаноўка якіх-небудзь загарод, якія перашкаджаюць самавольным выхаду дзікіх жывёл на праезную частку дарогі. А пакуль адказ на гэтае пытанне не атрыманы, нарады ДПС ДАІ нясуць службу на найбольш аварыйна-небяспечных участках».

Усяго ж у Гродзенскай вобласці за год адбылося больш за 300 аварый з удзелам дзікіх жывёл. Каб не дапусціць новых выпадкаў, яркія знакі, абмежаванне хуткасці да 70 км / гадзіну і сеткі па даўжыні ўсёй трасы з’явяцца і ў іншых раёнах вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024