Насупраць радзільні пабудуюць элітны шматпавярховік

Шматпавярхоўку падвышанай камфортнасці апбудуюць насупраць радзільні на пустцы каля кветкавай крамы «Фіялка». Замоўцам будучай будоўлі стала кампанія «АМКАДОР-Прамбуд», якая набыла ўчастак пад дом на адкрытым аўкцыёне ў аўторак, 19 лютага, піша vgr.by.

За права пабудаваць шматкватэрны дом спаборнічалі тры ўдзельнікі, у тым ліку і ААТ «Гроднажылбуд». Стартавалі таргі з сумы звыш 200 тысяч рублёў, а скончыліся на адзнацы ў 419,4 тысяч рублёў. ТАА «АМКАДОР-Прамбуд» атрымала ўчастак у арэнду тэрмінам на 50 гадоў.

Як адзначыў прадстаўнік кампаніі Дзмітрый, запланавана будаўніцтва на гэтым месцы жылога дома падвышанай камфортнасці, як мінімум на 10 паверхаў. Пра колькасць кватэр пакуль няма дакладнай інфармацыі. На першым паверсе новабудоўлі адкрыюцца арэндныя ці гандлёвыя памяшкання. Для кампаніі гэта будзе пілотны праект у Гродна. Падобныя аб’екты яны ўжо ўзвялі ў некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку і Мінску. Інвестыцыйную прывабнасць як Гродна, так і раёна, дзе размесціцца элітнае жыллё, у фірме ацэньваюць вельмі высока.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024