«Дручкі гэта асабістая ініцыятыва хлопцаў». У БРСМ распавялі пра байцоў МААП у цэнтры Гродна

Гісторыя пра маладых гродзенцаў з дубінкамі, якія патрулявалі вуліцы Гродна 23 лютага, выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках. Многіх цікавіла, чаму падлеткі выходзяць у цэнтр горада са спецсродкамі. Сітуацыю пракаментавалі першы сакратар Гродзенскага абкама ГА БРСМ Павел Мархалюк і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

Пры сустрэчы маладыя гродзенцы прадставіліся журналісту Hrodna.life байцамі МААП. Распавялі, што дапамагаюць міліцыі. На хлопцах былі камуфляжныя штаны, дубінкі, бэйджы з пасведчаннямі і адна камера на дваіх. Абрэвіятура МААП расшыфроўваецца як Моладзевы атрад аховы правапарадку.

«Хлопцы не да канца зразумелі»

Першы сакратар Гродзенскага абкама ГА БРСМ Павел Мархалюк распавёў Hrodna.life, што дзейнасць усіх атрадаў МААП (уваходзіць у структуру БРСМ) у горадзе рэгламентавана дакументамі, згодна з нарматыўна-прававой базай. Хлопцы, якія выйшлі ў цэнтр Гродна 23 лютага з дубінкамі праявілі ўласную ініцыятыву.

«Хлопцы з дубінкамі не павінны хадзіць па горадзе, іх ім не выдаюць, гэта была асабістая ініцыятыва, — распавядае Павел Мархалюк. — Маладыя хлопцы не да канца зразумелі, як правільна выказаць свой удзел у атрадах аховы правапарадку. Будзем працаваць з імі і ўсё старанна тлумачыць».

Раніцай 25 лютага з падлеткамі ўжо была праведзеная размова. У будучыні з усімі актывістамі будзе праводзіцца дадатковы інструктаж: што можна рабіць на дзяжурстве, а чаго нельга.

«Хлопцаў, якія праявілі сваю ініцыятыву, ніхто караць не будзе. Дзесьці з імі недапрацавалі па тлумачэнні дзейнасці атрада аховы правапарадку. З аднаго боку, гэта можа быць і добра, што яны выходзяць на вуліцу і праяўляюць свой грамадзянскі абавязак у такой форме, але ініцыятыва павінна быць правільная».

Дручкі гэта незаконна

Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што нашэнне дубінак і іх прымяненне прадстаўнікамі МААП незаконна.

«Па-першае, трэба высветліць, што гэта за структура МААП. Як я разумею, хутчэй за ўсё юрыдычна яна не зарэгістраваная, а значыць незаконная. Гумовыя дубінкі гэта спецсродкі, іх ужыванне рэгулюе артыкул 28 Закона Аб органах Унутраных Спраў і артыкул 20 Закона Аб унутраных войсках. Ніякага дачынення БРСМ, як грамадская арганізацыя, якая стварыла гэтыя МААП, да органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў не мае. Таму нашэнне такіх дручкоў і тым больш іх ужыванне незаконна.
Пракуратура горада па факце такога патрулявання павінна пачаць праверку», — падзяліўся меркаваннем праваабаронца.


Міліцэйская дубінка (палка гумовая, гумовая дубінка) — тэарэтычна несмяротная зброя (спецыяльны сродак), якая выкарыстоўваецца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, ахоўных і сілавых структур, крымінальна-папраўчай сістэмы. Такія дубінкі выкарыстоўваюцца для нанясення удараў і абароны ад іх, а таксама для кантролю і ўтрымання суперніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024