Указ № 222 плануецца адкарэктаваць, параіўшыся з прадпрымальнікамі

Указ № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» плануецца адкарэктаваць. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын, паведамляе БЕЛТА.

— Мы цяпер аналізуем практыку прымянення ўказа № 222. Ёсць думкі гэты дакумент падкарэктаваць, некаторыя нормы сваю актуальнасць страцілі, — адзначыў ён. Да прыкладу, усім вядомыя чэкі, калі тавар прывозіцца з Расійскай Федэрацыі. Неабходнасць наяўнасці чэкаў выклікае нараканні ў прадпрымальнікаў. — Мы з Міністэрствам па падатках і зборах зробім агульны парадак. Ёсць таварна-транспартныя накладныя і іншыя дакументы, якіх цалкам дастаткова, каб правяраць легальнасць ўвозу таго ці іншага тавару на тэрыторыю нашай краіны, — удакладніў першы віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб магчымых тэрмінах ўнясення змяненняў у гэты дакумент, Аляксандр Турчын дадаў, што ў планах завяршыць гэтую працу ў першым паўгоддзі 2019 года, заўважыўшы пры гэтым, што «урэгулюем гэтае пытанне, параіўшыся з нашымі бізнесменамі».

У адпаведнасці з указам № 222 ІП, якія займаюцца рознічным гандлем таварамі лёгкай прамысловасці, павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару на тэрыторыі дзяржавы — члена ЕАЭС за наяўны разлік, якія адпавядаюць патрабаванням краіны-контрагента.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024