На Горкага адкрылі залу для фехтавання — тут будуць займацца юныя спартсмены

Гродзенскае фехтаванне паступова выбіраецца з падвалаў: да залащ у СШ № 34 і СШ № 28 дадалася пляцоўка з сучаснымі дарожкамі ў будынку РУП «Белтэлекам» на Горкага, 87/1, піша «Вячэрні Гродна».

Урачыстае адкрыццё новай залы адбылося ў панядзелак, 25 лютага. У прасторным памяшканні сабраліся юныя спартсмены, трэнеры і бацькі.

— Фехтаванне — гэта складаны тэхнічны від спорту, таму абсталяванне да яго таксама нятаннае. Для таго каб закупіць усё гэта і падрыхтаваць залу, спатрэбіўся год, — распавёў старшыня беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання Аляксей Аўсянкін. — Прыемна, што дзецям падабаецца тут займацца. Нават бацькі падыходзілі да мяне і казалі, што, нарэшце, выйшлі з падвалаў.

У федэрацыі ўпэўненыя, што новая зала дазволіць палепшыць якасць падрыхтоўкі гродзенскіх спартсменаў, якія ў будучым здолеюць вярнуць страчаныя лідэрскія пазіцыі беларускага фехтавання.

Зала была пабудавана на сродкі міністэрства інфармацыі і сувязі, беларускай федэрацыі фехтавання, а таксама грлдзенскага філіяла РУП «Белтэлекам».

У Гродзенскай вобласці фехтаванне развіваецца ў двух спецыялізаваных школах. Гэта ДЮСШ № 9 імя Аляксандра Курловіча і гродзенская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Альянс», а таксама ў гродзенскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. Усяго фехтаваннем у вобласці пад кіраўніцтвам 12 трэнераў займаюцца 266 спартсменаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024