Сальвадора Далі пакажуць у Новым замку

З 2 сакавіка па 7 красавіка 2019 года ў Сенатарскай зале Новага замка будзе працаваць выстава «Сальвадор Далі. Боская камедыя».

На выставе будуць паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг'еры. Таксама выставяць тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Зараз калекцыя знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.

У 1951 годзе Сальвадор Далі атрымаў ад урада Італіі замову на стварэнне серыі акварэльных ілюстрацый для юбілейнага выдання «Боскай камедыі», прысвечанага 700-годдзю Дантэ Аліг'еры. Аднак царква выступіла супраць таго, каб Далі займаўся гэтай працай. У выніку замова была скасаваная, але Далі не спыніў працу. Дзевяць гадоў вялікі мастак працаваў над акварэльнымі ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Працэс пераводу акварэльных малюнкаў на драўляныя друкарскія пласціны заняў яшчэ каля чатырох гадоў.

Ілюстрацыі Далі да «Боскай камедыі» Дантэ прызнаны найлепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі.

Дзе: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Гродна, Новы замак, вул. Замкавая, 20

Калі: штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024