Навіны

МНС аб’явіла штармавое папярэджанне на 5−6 сакавіка

Раніцай і днём 5 сакавіка (аўторак) і ўначы 6 сакавіка (серада) на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру парывамі да 15−20 м/с, месцамі да 22 м/с, перадае МЧС.

Чаму небяспечна?

Шквалісты вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадач, адключыць электраэнергію, пашкодзіць дах і іншыя элементы дома. Асабліва небяспечным можа быць падзенне дрэў.

Што рабіць?

Пры моцным ветры МНС рэкамендуе: прыбіраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў, абразаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду дому. Машыну лепш паставіць у гараж ці прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на вуліцы, лепш абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Дрэвы, масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач — гэта збудаванні падвышанай рызыкі. У выпадку штармавога папярэджання іх лепш абыходзіць і аб’язджаць.

Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024