У Гродне закрываецца крама «ГЕММА»

У мінулым годзе пачалася рэканструкцыя крамы, і працы вяліся паралельна гандлю. Ужо пабудавана новая зала, якая аб’яднала ўсе гандлёвыя аб’екты ў адзіны магазін. На месцы трох павільёнаў з’явіўся офісны будынак, піша «Вячэрні Гродна».

Прыйшоў час для наступнага этапу рэканструкцыі, у выніку якога пачне працу яшчэ адна гандлёвая зала, на тэрыторыі прадпрыемства будзе адкрыты новы мадэрнізаваны склад. Запланаваны знос існуючага склада і старога офіса, дзякуючы чаму будзе значна пашырана паркоўка. Для гэтага крама вымушаны зачыніцца на месяц — з 18 сакавіка па 14 красавіка.

Цалкам абноўлены краму можна будзе ацаніць ужо ў канцы вясны 2019 года. У выніку ў два разы павялічацца гандлёвая плошча і паркоўка, з’явіцца новы склад.

Дарэчы, пакуль «Гемма» будзе зачынена, набыць неабходныя будматэрыялы можна будзе ў інтэрнэт-краме gemma.by. Бясплатная дастаўка па горадзе пры куплі ад 100 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024