Навіны

Міністр архітэктуры і будаўніцтва: «Кошт на камерцыйнае жытло адэкватны»

Дзяржава будзе імкнуцца стрымліваць цану квадратнага метра тыпавога жылля для тых, хто мае патрэбу, у межах памеру сярэдняй заработнай платы, заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікуленак у эфіры нядзельнай праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале"Беларусь 1" увечары 10 сакавіка, піша realty.t*t.by.

«Ніякіх перадумоў да павелічэння [цаны ільготнага жылля] адназначна няма, — падкрэсліў чыноўнік. — Гэта значыць, маем інфляцыйны працэс, які, усе як бы разумеюць, зададзены Мінэканомікі. Мы ў гэтых рамках ідзем. Тут самая галоўная задача — без рэзкіх ваганняў вось гэты ўзровень коштаў трымаць».

«Што тычыцца камерцыйнага жылля, там будзе [цану] дыктаваць рынак. Ён у нас таксама вельмі жорсткі. Зараз бачна, што ўжо няма рэзкіх такіх скокаў - цана таксама вельмі адэкватная. Зараз пытанне толькі, у нашым разуменні, у даступнасці крэдытавання, бо зразумела, што адначасова ніхто не можа знайсці суму, каб набыць кватэру», — адзначыў ён.

Микуленок заявіў пра важнасць таго, каб у Беларусі «крэдыты сталі для людзей не кабальныя, а даступнымі». Міністр перакананы, што выплачваючы штомесяц крэдыт, чалавек «не павінен адчуваць сур’ёзную нагрузку на свой бюджэт».

Па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за 2018 год сярэдняя цана аднапакаёвай кватэры на другасным рынку ў Мінску вырасла з 1.250 да 1.320 долараў за квадратны метр, двухпакаёвай — з 1.140 да 1.230 долараў, трохпакаёвай — з 1.100 да 1.190 долараў.

На першасным рынку сярэдняя цана на аднапакаёвыя кватэры вырасла з 1.240 долараў за метр у першым паўгоддзі 2018 го да 1.260 даляраў у другім паўгоддзі, на двухпакаёвыя — з 1.160 долараў да 1.190 долараў, на трохпакаёвыя — з 1.110 да 1.120 долараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024