Свабодная планіроўка і эксплуатаваныя дахі: у Гродне пабудуюць дом новага ўзору

Новы жылы комплекс на 290 кватэр, першы такі ў сваім родзе ў Гродне, пабудуюць па вуліцы Савецкіх Памежнікаў, на месцы прыватнай жылой забудовы. Яго распрацоўкай займаліся менскія адмыслоўцы. Натхняліся, паводле словаў архітэктараў, падобнымі дамамі ў Швейцарыі, Даніі, Кітаі. Комплекс з чатырох частак зменнай паверхавасці будзе нетыповым для Гродна. У першую чаргу, свабоднай планіроўкай, адзначае grodnoplustv.by.

Кірыл Скарынін, архітэктар:
— Мы робім свабодныя планіроўкі без апорных сцен у саміх кватэрах, што дазваляе нам мець больш магчымасцяў для дызайну інтэр'еру. Мы адразу закладваем аб’яднаныя гасціную, сталовую і кухню, што актуальна. Мы заўсёды можам падзяліць гэтыя прасторы, але не заўсёды можам гэта раскрыць. Тут гэта адразу ж ужо закладзена. Таксама мы робім досыць вялікую плошчу зашклення, гэта значыць, у кватэрах будзе светла.

Да таго ж, распрацоўнікі праекта абяцаюць, што гэты комплекс будзе ўпэўнена энергаэфектыўным — панэлі маюць асаблівую канструкцыю і склад, што робіць іх больш «цёплымі» ў параўнаньні з тымі панэлямі, з якіх сёння будуюцца гродзенскія дома.

Пераменная паверхавасць адкрые маляўнічы від на Нёман, але пры гэтым не перагрузіць прастору, што спрыяльна адаб’ецца на агульным архітэктурным фоне раёна. Фасад будзе выкананы з розных відаў бетону, гэта зробіць комплекс не проста жыллём, але і своеасаблівым арт-аб'ектам.

Яшчэ адным нетыповым, і, мабыць, нават інавацыйным для Гродна рашэннем стануць эксплуатаваныя дахі. Акрамя гэтага, вялікай увагі заслугоўвае і тэрыторыя, прылеглая да комплексу. Яна будзе цалкам свабоднай ад машын — план прадугледжвае паркінг.

Першы паверх часткова аддадуць пад офісы, салоны, спартклубы. У кватэрах на першых паверхах будуць тэрасы. Некаторыя памяшканні будуць мець статус «прэміум», аднак гэта зусім не значыць, што такое жыллё не зможа дазволіць сабе пакупнік сярэдняга прыбытку. Яшчэ адзін дом гэтых жа сталічных архітэктараў з’явіцца недалёка гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Трыніці», ад які будуецца зараз па вуліцы Янкі Купалы — яго ўзвядзенне ўжо пачалося.

Дзмітрый Сініца, начальнік аддзела будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама:
— Дзевятнаццаціпавярхоўка на Янкі Купалы мае дастаткова цікавыя архітэктурныя рашэнні. Канструкцыі, якія прымяняюцца дадзенай кампаніяй у прынцыпе — ня новыя, але палепшаныя — як у плане эксплуатацыі, так і досыць цікавыя ў модульнай зборцы. Будаваць будзе наш «Гроднапрамбуд» — будзе выступаць падрадчыкам.


hrodna.life/2019/02/12/novyiy-centr-torgovogo-doma-neman/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024