«Зялёная сетка» абвяшчае фотаконкурс да акцыі «Гадзіна Зямлі». Будуць прызы

30 сакавіка Беларусь у 11 раз далучаецца да глабальнай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі». З гэтай нагоды таварыства «Зялёная сетка» запусціла фотаконкурс. У ім вызначылі дзве намінацыі і падрыхтавалі прызы пры падтрымцы першай zerowaste крамы Zerro.by.

Напярэдадні 30 сакавіка — у дзень, калі планета пагрузіцца на гадзіну ў цемру падчас акцыі «Гадзіна Зямлі» — таварыства «Зялёная сетка» запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе.

Гадзіна Зямлі адна з самых маштабных экалагічныя акцый, закліканая нагадаць зямлянам пра глабальныя праблемы чалавецтва: змяненне клімата, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і забруджванне наваколля. У 2019 годзе Беларусь далучыцца да яе ў 11-ы раз.

Калі вы хочаце не проста стаць удзельнікам сусветнага івэнта, а быць яго актыўным суарганізатарам, прымайце ўдзел у фотаконкурсе таварыства «Зялёная сетка» да Гадзіны Зямлі. Фіксуйце гістарычны момант пагружэння нашай краіны ў цемру!

Удзельнічаць можна ў адной з прапанаваных намінацый:

  • Загадзя знайдзіце ў сваім горадзе аб’ект (гістарычны будынак ці гандлёвы
    цэнтр — значэння не мае) ці стварыце такі аб’ект самі, звярнуўшыся ў адказныя
    дзяржорганы, які будзе адключацца 30 сакавіка з 20.30 да 21.30. Зафіксуйце
    гэты факт у зручным для вас фармаце: відэа ці фота (відэа — момант
    адключэння; фота — да і пасля адключэння).
  • Прыміце больш камерны ўдзел у Гадзіне Зямлі і раскажыце пра гэта нам. 30
    сакавіка прыдумайце для сябе чым цікавым, забаўным і карысным можна
    заняцца ў «цёмную» гадзіну, з 20.30 да 21.30. І зрабіце пра гэта невялікі
    фотарэпартаж з аповелам.

Размясціце вашыя здымкі / відэа ці фотагісторыі з вечара ва ўласных сацыяльных сетках 30 сакавіка, адзначыўшы ў Facebook (@Зелёный портал), ВКонтакте (@Зелёный портал), Instagram (@grennbelarus) і абавязкова праставіўшы хэштэгі #гадзіназямлі2019, #часземли2019, #earthhourbelarus2019.

У панядзелак, 1 красавіка, пры дапамозе рандомнага лічыльніка мы вызначым пераможцаў у кожнай намінацыі. Увага! Прымаць удзел можна толькі ў адной з намінацый.

Прызы:

  • За ўдзел у першай намінацыі - брэндзіраваная экасумка, флэшка і блакнот ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by — шматразовы кубачак Ecoffee cup на 400 мл.
  • За ўдзел у другой намінацыі - брэндзіраваная экаторба і флэшка ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by — набор шматразовых мяшэчкаў з тканіны.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024