Навіны

Анжаліцы Борыс пагражае справа за арганізацыю «Казюкаў» у Гродне

Старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была дапытаная супрацоўнікамі міліцыі ў сувязі з адміністрацыйнай справай супраць яе за арганізацыю «незаконнага масавага мерапрыемства «Гарадзенскія Казюкі», — гэты кірмаш арганізуецца Саюзам палякаў, піша znadniemna.pl.

У доказ таго, што Анжаліка Борыс арганізавала кірмаш, супрацоўнікі міліцыі паказалі ёй справаздачу пра мерапрыемстве, якая была апублікаваная на партале znadniemna.pl.— У памяшканне, дзя знаходзіцца Саюз палякаў, прыйшлі міліцыянты з Ленінскага РАУС. Цікавіліся справай арганізацыі кірмашу «Казюкі». Паказалі здымкі з нашага парталу znadniemna.pl. Арганізатарам гэтых «Казюкаў» быў Саюз палякаў і Генеральнае консульства ў Гародні. «Казюкі» адбыліся на прыватнай тэрыторыі, ля якой знаходзяцца абодва памяшканні, якія мы арандуем. Я была дапытана пад пратакол як арганізатар гэтага мерапрыемства, — расказала Анжаліка Борыс карэспандэнту Радыё Рацыя.

«Казюкі», арганізаваныя непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, прайшлі сёлета 3 сакавіка ў дворыку польскага консульства на Будзёнага. У свяце прымалі ўдзел сотні актывістаў СПБ з розных рэгіёнаў краіны.


Альтэрнатыўныя «Казюкі» прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага


Чарговы допыт стаў чацвёртым для Анжалікі Борыс за гэты месяц. Каля тыдня таму ў якасці прадстаўніка фірмы «Клерыгата» яна прысутнічала на допыце метадыстаў-кансультантаў з Польшчы, якія былі накіраваныя ў Гродна Цэнтрам развіцця польскай адукацыі за мяжой пры Міністэрстве адукацыі Польшчы. Метадысты працуюць як валанцёры, але міліцыя спрабавала абвінаваціць іх у нелегальнай працы ў Беларусі


«Пачыналі з 20 рамеснікаў, а сёння іх сотні». Арганізатар першых «Казюкоў» пра адраджэнне кірмаша ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024