Навіны

Чым займаецца дэпутат? Жыхары Шчорса-Пралетарскай просяць выбранніка даць справаздачу за праведзеную працу

На онлайн пляцоўцы zvarot.by з’явіўся зварот жыхароў квартала Шчорса-Пралетарскай, якія просяць даць справаздачу дэпутата ад Захараўскай выбарчай акругі № 14 Віктара Зубрыцкага аб праведзенай працы. Грамадзяне скардзяцца, што ні ў рэальным жыцці, ні ў адкрытым доступе, ніякіх «слядоў жыццядзейнасці» дэпутата, яны не бачаць.

Актыўныя жыхары квартала напісалі зварот на імя старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў з просьбай размяшчаць справаздачы народных дэлегатаў на афіцыйным сайце. Дарэчы, яны абавязаны справаздачыцца перад выбаршчыкамі аб праведзенай працы мінімум двойчы ў год.

«Асаблівыя прэтэнзіі да Віктара Зубрыцкага звязаны з тым, што яшчэ на этапе агітацыйнай кампаніі будучы дэпутат даў зразумець ініцыятыўным грамадзянам, што на яго падтрымку яны могуць не разлічваць. І цалкам стрымаў сваё перадвыбарнае абяцанне, — распавядае ініцыятар звароту Алена Шаламіцкая. — Ініцыятыўная група мясцовай супольнасці самастойна абараніла раён ад ушчыльнення забудовы, выратавала ад вырубкі каштанавую алею побач з будынкамі на рэканструкцыі, затым „выбіла“ комплексную спартыўную пляцоўку, якая належыць жыхарам па законе і якая паўстане да мая гэтага года. Безумоўна, нам цікава даведацца, чым увесь гэты час займаўся дэпутат, які павінен быў прадстаўляць нашы інтарэсы ў гарадскіх інстанцыях».

Зубрыцкі Віктар Вацлававіч

Дэпутат заўсёды даступны?

Віктар Зубрыцкі працуе дырэктарам філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Менавіта на прадпрыемстве яго сакратар і праводзіць запіс на прыём: кожную чацвёртую сераду месяца ў школе № 5 і кожны другі панядзелак у «Гроднаэнерга».

«Трапіць да дэпутата можна, на сайце ёсць уся інфармацыя і тэлефон прыёмнай. Калі ёсць заяўкі, будуць і сустрэчы. Званкоў пакуль не паступала ад тых жыхароў, якія не могуць яго знайсці. А ён заўсёды даступны», — распавялі Hrodna.life у прыёмнай «Гроднаэнерга».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024