Аглядная пляцоўка на даху ўнівермага зноў пачала працаваць. Калі адкрыецца кафэ?

Зімовыя вакацыі, на якія зачынялася назіральная зона на даху гродзенскага ГД «Нёман», нарэшце скончыліся: наверх зноў могуць трапіць усе жадаючыя. Як і раней, падняцца на дах можна на панарамным ліфце або па лесвіцы, піша «Вячэрні Гродна».

У нядзелю ў абед тут было каля дваццаці чалавек: фатаграфаваліся ці сядзелі на лавачках з кавай, якую купілі на першым паверсе.

Па словах дырэктара ГД «Нёман» Аляксея Яўлаша, доступ на дах будзе абмежаваны ў выпадку сюрпрызаў прыроды — снегу і галалёдзіцы. Над кафэ «Дах свету» змантаваны шацёр.

— Адкрыццё кафэ запланавана да майскіх святаў. Думаю, да таго моманту будзе дастаткова цёпла, каб сядзець за столікамі было камфортна і прыемна, — дадаў Аляксей Яўлаш.

Аглядную пляцоўку над універмагам (на вышыні 25 метраў) пачалі ўладкоўваць у сакавіку 2017 года. Зона займае 800 квадратных метраў. З моманту адкрыцця ў жніўні 2018 года да зімовай паўзы яе наведала па самых «асцярожным» падліках каля 200 тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024