velcom палепшыць у Беларусі сувязь да II Еўрапейскіх гульняў. Але не ў Гродне

У рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў кампанія velcom рэалізуе праект па паляпшэнні якасці мабільнай сувязі на аб’ектах інфраструктуры Беларускай чыгункі. Да адкрыцця гульняў уздоўж асноўных чыгуначных шляхоў будзе запушчана 41 базавая станцыя.

Работы вядуцца уздоўж чыгуначных магістраляў Беларусі, якія з’яўляюцца ўчасткамі крыцкіх (агульнаеўрапейскіх) транспартных калідораў - сістэмы транспартных зносін, якая аб’ядноўвае прыярытэтныя напрамкі на кантыненце. Праект закране ўчастак калідора № 9, які злучае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю, а таксама ўчастак калідора № 2: Берлін — Варшава — Мінск — Масква — Ніжні Ноўгарад. Для рэалізацыі праекта якаснай мабільнай сувяззю будуць забяспечаны тры напрамкі чыгуначных маршрутаў ўнутры краіны:

• Брэст — Баранавічы — Мінск — Ворша — мяжа з Расійскай Федэрацыяй;
• Гомель — Жлобін — Бабруйск — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Смаргонь — Гудагай;
• Жлобін — Рагачоў - Магілёў - Ворша — Віцебск — Езярышча.

Плануецца, што ў рамках праекта да II Еўрапейскім гульняў кампанія velcom пабудуе 30 базавых станцый для сваіх абанентаў, а таксама прыме ўдзел у будаўніцтве яшчэ 11 «вышак», якія будуць выкарыстоўвацца сумесна з іншымі беларускімі аператарамі сувязі. Пры гэтым у цэлым супрацоўніцтва velcom і Беларускай чыгункі прадугледжвае, што ў гэтым годзе ўздоўж чыгуначных магістраляў будзе пабудавана і аптымізавана больш за 80 базавых станцый, 27 з якіх ужо пачалі сваю працу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024