Як аб’яднаць спорт і IТ распавялі гродзенцам у ПВТ

Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны — трэнеры і псіхолагі. На сустрэчы стартап-школы 28 сакавіка яны распавялі, як выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі, віртуальную і дапоўненую рэальнасць у сваёй працы. Сустрэчы стартап-школы праходзяць пры падтрымцы агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, таму ўдзельніцай сустрэчы стала таксама часова павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, якая ў гэты дзень была ў Гродне з рабочым візітам.

«Я вельмі рада таму, наколькі сфера IT блізкая людзям, якія тут жывуць. І я жадаю вам, каб вы думалі вялікімі катэгорыямі, вялікімі марамі. Я жадаю вам упартай працы і каб вы ніколі не пераставалі задаваць пытанне пра тое, што ж яшчэ можна палепшыць у нашым жыцці», — казала Джэніфер Мур.


Развіваць турызм і дапамагаць бежанцам. Асноўнае пра візіт Паверанай ў справах ЗША ў Беларусі ў Гродна


Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны распавялі пра тое, як выкарыстоўваюць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ў сваім праекце спартыўна-псіхалагічнай падрыхтоўкі спартсменаў «Выхавай чэмпіёна». Аналагаў праекта, па словах аўтараў, у Беларусі няма.

Псіхолаг і трэнер Сяргей Міхальчык распавёў аб дадатку па сканаванні твару «Відкор-М». Дадатак атрымлівае дадзеныя аб асіметрыі мозгу і можа зрабіць поўны аналіз чалавека, яго якасцяў і здольнасцяў.

Кацярына Буча лічыць, што сучасныя лічбавыя тэхналогіі дазваляюць распрацаваць новыя метады і прылады працы, якія потым знойдуць прымяненне не толькі ў спорце, але і ў бізнесе.

«Я не звычайны спартыўны псіхолаг. Ён дапамагае наладзіцца на спаборніцтвы, працаваць са сваімі страхамі, сваім станам, спраўляцца з мандражом, напрыклад, перадстартавым. Агулам ён дыягнастуе стан. Але я трохі іншымі рэчамі займаюся. У мяне праходзяць менавіта ментальная падрыхтоўка, я працую з мозгам».

Падзяліцца
Меткі: тэхналогіі

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024