БЧ на майскія святы прызначыла 40 дадатковых цягнікоў. Але не ў Гродна

На майскія святы Беларуская чыгунка прызначыла 40 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

«Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні, — адзначылі ў прэс-цэнтры. — Так, з 26 красавіка па 12 мая прызначана 40 дадатковых цягнікоў, з якіх 34 у міжрэгіянальным паведамленні, 6 — у міжнародным».

У міжрэгіянальным паведамленні дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск — Мазыр (ст. Казенкі) — Мінск і Мінск — Пінск. Дадатковыя міжнародныя цягнікі прадугледжваюцца па маршрутах Мінск — Вільнюс — Мінск і Санкт-Пецярбург — Бранск.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе працягнутая з улікам павелічэння пасажырапатоку, адзначаюць у прэс-цэнтры. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, у чыгуначных касах, а таксама на сайце БЧ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024