Пад Гродна ў мужчыны скралі 28 долараў, 10 егіпецкіх фунтаў і пісталет

У вёсцы Багушоўка Гродзенскага раёна зламыснікі вынеслі з дома мясцовага жыхара 28 долараў, дзесяць егіпецкіх фунтаў, навушнікі для мабільнага тэлефона і пнеўматычны пісталет на суму 284 рублі 64 капейкі. Пацярпелы адразу звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы, піша «Гродзенская праўда».

У гэты дзень каля дома пацярпелага спыніўся аўтамабіль, у якім знаходзіліся трое невядомых грамадзян. Мужчыны паведамілі, што ў іх пацёк радыятар, і яны папрасілі дапамогі. Пацярпелы дапамог паправіць аўтамабіль. Калі ўсе недахопы былі ліквідаваныя, кампанія стала выпіваць, а пацярпелы пайшоў спаць.

Адзін з мужчын скарыстаўся гэтым, увайшоў у дом і абакраў гаспадара. Пацярпелы запомніў прыкметы падазраваных, а таксама апісаў аўтамабіль. Гродзенскай памежнай групе была перададзеная інфармацыя аб транспартным сродку зламысніка.

Як аказалася, памежнікі ў гэты дзень спынялі гэты аўтамабіль, больш за тое, па іх інфармацыі ён знаходзіцца ў Парэччы побач з санаторыем. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гродзенскага РАУС разам з вайскоўцамі Гродзенскай памежнай групы выбылі на месца і затрымалі падазраваных.

Падазраюцца трое жыхароў Мінска 1986, 1987 і 1994 гадоў нараджэння. У мужчыны 1986 года нараджэння былі выяўленыя скрадзеныя дваццаць тры долары, дзесяць егіпецкіх фунтаў, навушнікі і пнеўматычны пісталет, пяць скрадзеных долараў ён выдаткаваў. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024