У былой казарме на Шчорса адкрыюць гандлёвы цэнтр Kazzarma Mall. Так ён будзе выглядаць

У адной з былых казармаў на Шчорса плануюць адкрыць ГЦ «Kazzarma Mall». Агульная плошча цэнтра — больш за 3 580 кв. метраў, сярод іншага ў ім размесціцца прадуктовая крама «Белмаркет» агульнай плошчай каля тысячы кв. метраў.

У двухпавярховым шматфункцыянальным будынку плануюцца офісы, кафэ, аптэка і цырульня. Усяго пад арэнду прапануюць 28 памяшканняў ад 12 да 145 м.кв. з магчымасцю аб’яднання. Цокальны паверх ўласнік прапануе пад кафэ або бар.


У будучым ГЦ «Kazzarma Mall» на Шчорса адкрыецца «празрыстая» піцэрыя


Гандлёвы цэнтр размесціцца на цэнтральнай вуліцы новага жылога раёна на вул. Шчорса, 11а. У новым раёне вялікая колькасць шматкватэрных дамоў, развітая транспартная інфраструктура і няма прадуктовых крамаў.

Дзве казармы на месцы былога ваеннага гарадка на вуліцах Шчорса і Пралетарская доўгі час пуставалі. У верасні 2017 года іх купілі за адну базавую дзве прыватныя кампаніі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024