У шматпавярховіку ў Гродне ўспыхнула пліта. Эвакуіравана 17 жыхароў дома

Успышка газу адбылася ў пяціпавярховіку па завулку Даватара ў гродне 2 красавіка ў 21.55, паведамляе Гродзенскае упраўленне МНС.

На месцы высветлілася, што ў кватэры на чацвёртым паверсе гарэла канапа, на лесвічнай пляцоўцы было шчыльнае задымленне. Высветлена, што ў момант здарэння жыхарка кватэры 1995 г. н., гатавала ежу на газавай пліце. Пасля ўспышкі яна самастойна выйшла з кватэры. Дзяўчына атрымала апёкі 1−2 ступені (17% цела) і была шпіталізавана ў апёкавае аддзяленне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Успышка пашкодзіла ўваходныя дзверы ў кватэру, ашкленне аконнага праёму ў пакоі, задыміла сцены і столь.

Спецыялісты Гродногаз праверылі унутрыпад’ездны газаправод і газавыкарыстоўваючае абсталяванне ў сумежных кватэрах. Уцечак газу і парушэнняў працы абсталявання не ўстаноўлена. Дыягностыка газавай пліты ў кватэры паказала, што яна тэхнічна спраўная. Спецыялісты добраахвотнага пажарнага таварыства абследавалі вентыляцыйныя каналы — яны таксама ў парадку.

Разгляданая версія здарэння — парушэнне правілаў карыстання газавай плітой.

Ратавальнікі эвакуіравалі 17 жыхароў пад’езда. Пасля таго, як агонь патушылі і памяшканні праветрылі, яны вярнуліся ў свае кватэры.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024