Навіны

Момантаў шмат, галоў няма: «Нёман» зноў прайграў «Юнацтву»

«Нёман» прайграў «Юнацтву» ў чацвёртым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі. Гульня праходзіла ў Гродне 8 красавіка. Мінчане ў кроку ад галоўнага кубка краіны.

У чарговым фінальным матчы ў Гродне быў пабіты рэкорд наведвальнасці. Гэтым разам гродзенскую арэну наведала больш за 2700 чалавек. Велізарную колькасць момантаў, барацьбу і вялікія хуткасці паказалі каманды ў супрацьстаянні. Але вызначыцца змаглі толькі ў авертайме. Усё гэта заслуга вратароў каманд, якія ўпэўнена трымалі абарону.

У авертайме больш пашанцавала «Юнацтву», мінчане рэалізавалі свой момант. Выніковы кідок у матчы за Кагалёвым.

«Нёман» — «Юнацтва» — 0:1 АВ (0:0, 0:0, 0:0, 0:1)

Шайба: 0:1 — Кагалёў (Міцкевіч, 67.36).

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Сёння дзве каманды падарылі свята гледачам, шыкоўны матч атрымаўся. Нават усяго адзін гол у авертайме не знізіў напал. Вялікая колькасць момантаў зрабіла гэты матч відовішчным. Адзінае, у нас пакутуе рэалізацыя момантаў. Сёння удача вярнулася да «Юнацтва». З перамогай суперніка ў сённяшнім матчы. Серыя, сапраўды, працягваецца. Прэтэнзій да гульцоў няма, яны змагаліся, гледачы падтрымлівалі, усё было выдатна, але выніку, на жаль, няма.

Мінчане вядуць у супрацьстаянні да чатырох перамог — 3:1.

Наступны матч супернікі правядуць у Мінску 10 красавіка.




















Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Паглядзіце, як будзе выглядаць новы касцёл у Грандзічах

Касцёл святога айца Піа плануюць пабудаваць у Гродне ў новым мікрараёне Грандзічы на ​​рагу вуліц…

1 чэрвеня 2024

Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну —…

31 мая 2024

Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў

Жыхарка Астраўца паслізнулася на прыступках крамы "Хіт! Экспрэс". У яе знайшлі расцяжэнне, разрыў і перанапружанне…

31 мая 2024

Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкама

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Адказ…

31 мая 2024

У Гродне выдаюць субсідыі на адкрыццё бізнесу: чым займаюцца новыя прадпрымальнікі

З пачатку 2024 года 23 гродзенцам выдалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцкай дзейнасці. Часцей за ўсё…

31 мая 2024

Расце актыўнасць кляшчоў у Гродне. Якія тэрыторыі ўжо апрацавалі?

Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.  Паразітаў…

31 мая 2024