У Гродне з’явіцца яшчэ адна крама фіксаваных коштаў

Прыход у Гродна крамаў, якія прапануюць тавар па вызначаных цэнах, працягваецца. Следам за Fix Price адкрыць у нашым горадзе кропку плануе яшчэ адна сетка гэтага сегмента — «Тры кошты». Аднак пакуль не могуць вызначыцца з месцам, піша vgr.by.

Як распавёў прадстаўнік кампаніі ТАА «ФіксМаркет», якой належыць гэтая гандлёвая марка, Гродна — адзіны абласны цэнтр, дзе яшчэ няма «Трох коштаў». Паводле яго слоў, спробы «прыйсці» ў наш горад робяцца не першы месяц, аднак знайсці адпаведнае месца пакуль не ўдаецца. Разглядаўся варыянт з плошчамі на Савецкай вуліцы, аднак ён сарваўся.

Што такое «Тры кошты»?

«Тры кошты» нагадвае «Еўрашопы» — увесь асартымент прапануюць па трох фіксаваных цэнах — 1,5, 2,5 і 3,5 рублі. Прадстаўлены тавары для аўтамабіляў і хатніх жывёл, кухні і саду, бытавая хімія, галантарэя, тэкстыль. Усяго — 15 тысяч найменняў.

У Беларусі «Тры кошты» ёсць у 14 гарадах, усяго 31 крама. Пры гэтым сетка дэманструе добрыя тэмпы росту — толькі за мінулы год было адкрыта 15 кропак.

Даведка

Зараз у Гродне ў сегменце «фікс прайс» працуюць крамы «Еўрашоп» і «Усё за капейкі». Нядаўна на Пушкіна запусцілі першы магазін гандлёвай сеткі Fix Price — акрамя нехарчовых тавараў там можна набыць некаторыя прадукты харчавання.


hrodna.life/2019/03/29/otkryilsya-pervyiy-v-grodno-magazin-seti-fix-price-cenyi-ot-10-kopeek/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024