Мужчына, якога збілі ў Гродне на БЛК, памёр у бальніцы. Распачата следства, патрэбныя відавочцы

Учора ў Гродне на вуліцы БЛК легкавы аўтамабіль збіў пешахода. Пацярпелага з месца ДТЗ забрала «хуткая дапамога». На жаль, прыкладна праз чатыры гадзіны пасля здарэння пажылы мужчына памёр, паведамляе 015.by.

У 13.50 пенсіянер перасякаў бульвар Ленінскага камсамола па рэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіў пад «Мэркуры», якая рухалася па левай паласе ў бок Фартоў.

— Запіс відэакамеры вонкавага назірання паказаў, што чалавек рухаўся справа ад аўтамабіля да падзяляльнай паласы. Пасля наезду ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы ён памёр, — распавялі ў прэс-службе Гродзенскай ДАІ.

Следчым упраўленнем УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа. Просьба відавочцаў здарэння званіць па тэлефонах 72−41−03, 72−41−05 альбо 72−41−12.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024