Офісны цэнтр з’явіцца на Віленскай каля былой «Рэмбыттэхнікі»

Падыходзіць да канца будаўніцтва адміністрацыйнага будынка насупраць абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню. Праз некалькі месяцаў у сучасным цэнтры на Віленскай вуліцы, 20 адкрыюцца офісы гродзенскіх кампаній, піша «Вячэрні Гродна».

Будучы адміністрацыйны цэнтр будуецца па замове прыватнай асобы — грамадзяніна Расіі. Праектам прадугледжана ўзвядзенне 3-павярховага будынка вышынёй 10,5 метра. Будзе праведзена добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Генпадрадчыкам выступае гродзенская будаўнічая кампанія «Гарадское будаўніцтва».

Функцыянальна будынак будзе адміністрацыйным — там размесцяцца офісы, у тым ліку адной з IT-кампаній. Аднак хто стане арандатарам іншых памяшканняў, пакуль невядома.

Завяршэнне будоўлі запланавана на канец мая, але, як распавялі будаўнікі, ёсць перадумовы, што працы будуць нязначна прадоўжаны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024