Беспрацоўны гродзенец абакраў бацьку сваёй знаёмай і за гэтыя ж грошы купіў яму ў падарунак мабільны

27-гадовы хлопец зарабляў тым, што знаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчатамі і абкрадаў іх на спатканнях, піша «Гродзенская праўда».

— У адным з выпадкаў ён жыў некалькі дзён у знаёмай, пакуль яе бацькі не было дома, — распавёў начальнік Ленінскага РАУС горада Гродна Алег Карпушкін. — Пакуль спаў на ягоным ложку, выявіў, што пад матрацам схаваны грошы — 2000 расійскіх рублёў. Зберажэнні малады чалавек пакінуў сабе і на наступны дзень адзначыў «знаходку», выдаткаваўшы сродкі на асабістыя патрэбы. Увечары падазраваны вярнуўся да дзяўчыны ў новых красоўках, а яе бацьку купіў у падарунак мабільны тэлефон на яго ж грошы.

Праз некалькі дзён хлопец проста знік. Дзяўчына забіла трывогу і праз яго сяброў у сацыяльнай сетцы даведалася, што ён абкрадае сваіх новых знаёмых. Не так даўно ў іншай дзяўчыны такім жа чынам ён скраў ноўтбук. Гродзенка звярнулася ў міліцыю. Хлопец затрыманы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024