Не толькі словамі, але і справай: гродзенскія гісторыкі з рыдлёўкамі прыйшлі дапамагаць археолагу на Вялікай Траецкай

15 красавіка на тэрыторыю «крывога дома» дапамагаць археолагу прыйшлі мясцовыя гісторыкі. Важна як найлепш вывучыць тэрыторыю, пакуль там не пачала ва ўсю працаваць будаўнічая тэхніка.

Тэрміны земляных работ абмежаваныя, таму археолаг Алесь Гаршкоў з Акадэміі Навук паведаміў у Facebook, што мае патрэбу ў валанцёрах. Дапамагчы яму прыйшлі мясцовыя гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Ян Лялевіч.

«Пакуль прызначаны на гэты аб’ект археолаг у ад’ездзе, у Гродна з Акадэміі Навук паслалі мяне, — распавядае Алесь Гаршкоў. — У маю задачу ўваходзіць зачыстка профіляў і фіксацыя. І, па магчымасці, вывучэнне некранутага культурнага пласта згодна з інструкцыяй аб археалагічных даследаваннях. Часу мала, таму я паведаміў пра збор валанцёраў. Некалькі чалавек адгукнулася і за гэта ім дзякуй».

Археолаг Алесь Гаршкоў
У найкарацейшыя тэрміны археолаг разам з валанцёрамі хоча вывучыць культурны пласт каля «крывога дома», пакуль там зноў не з’явілася тэхніка.

«Гэта добра, што гродзенцы прыходзяць і дапамагаюць капаць. Яны не толькі словамі, але і справай адстойваюць гісторыю свайго горада. Заказчык пайшоў нам насустрач і на другі дзень даў магчымасць папрацаваць без будаўнічай тэхнікі. Спадзяюся, за гэты час мы зможам максімальна зрабіць усе свае справы», — дадаў археолаг.

Знаходкі на тэрыторыі «крывога дома» ўжо ёсць — галоўнае некрануты культурны пласт, кераміка, манеты розных эпох, чарніліца, кафля, кубак і многае іншае. На другі дзень на аб’екце чакаецца больш валанцёраў.






Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024