На Янкі Купалы пабудуюць 19-павярховы дом

Шматкватэрны жылы дом пачалі будаваць на праспекце Янкі Купалы, 90, з боку «Еўраопта», піша vgr.by.

19-павярховы гмах размесціцца недалёка ад скрыжавання праспектаў Янкі Купалы і Кляцкова насупраць Сабора Усіх Беларускіх Святых. У доме будзе 126 кватэр у асноўным свабоднай планіроўкі плошчай каля 50 кв. м.

На першым паверсе прадугледжаны нежылыя памяшканні пад офісы, гандлёвыя аб’екты і аб’екты сацыяльнага абслугоўвання. Каля будынку уладкуюць паркоўкі і добраўпарадкуюць тэрыторыю, паведамілі ў ПТВ ААТ «Гроднапрамбуд», які выступае генпадрадчыкам будаўніцтва. Заказчык — ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі». Завяршыць працы плануюць у чэрвені наступнага года.

Дарэчы, мінская фірма таксама будзе забудоўваць ўчастак у раёне вуліц Савецкіх Памежнікаў, Гогаля і Цітова каля крамы «Кастрычніцкі». Для гэтага прыйдзецца знесці больш за 10 дамоў і гаспадарчых пабудоў. Жыхарам прапануюць жыллё або грашовую кампенсацыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024