Следчы камітэт шукае пасажыраў аўтобусаў, якіх 8 сакавіка абстраляў нецвярозы лідчанін

8 сакавіка з 17:30 да 18:30 падчас руху па вул. Савецкай у Лідзе былі пашкоджаныя шыбы ў маршрутных аўтобусах № 3, 5, 7. Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць расследаванне крымінальнай справы.

У сувязі з гэтым следчыя просяць пасажыраў, якія ехалі ў дадзеных аўтобусах у названы перыяд (8 сакавіка 17:30 — 18:30), патэлефанаваць па тэлефонах у Лідзе 64 -57−41, 8−029−1 737 626.

Нагадаем, 8 сакавіка 19-гадовы лідчанін, прыйшоўшы ў госці да сябра, узяў газабалонны пісталет і пачаў стральбу па праязджаючым транспарце.

Першым пацярпеў ўладальнік легкавога аўтамабіля, — ён звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што ў яго машыну трапіў камень, пашкодзіўшы шкло. У сувязі з гэтым заявай на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі выязджалі як на ДТЗ. Аднак праз некаторы час у міліцыю зноў пачалі паступаць паведамленні пра незразумелыя факты: кіроўцы гарадскіх аўтобусаў на канцавым прыпынку па вул. Міцкевіча выяўлялі характэрныя пашкоджанні на шкле, піша «Лідская газета».

Следча-аператыўная група, якая выехала на месца здарэння, без адмысловай працы ўстанавіла і прычыну здарэння і яго вінаватага. Дарэчы, на момант прыходу супрацоўнікаў міліцыі хлопец яшчэ вёў «баявыя дзеянні».

Стралок быў у стане алкагольнага ап’янення, а яго трапнасці спрыяла размяшчэнне кватэры, у якой ён знаходзіўся, на першым паверсе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024