У Гродне прапануюць пабудаваць яшчэ два гандлёвыя цэнтры ці хостэлы. Расказваем, дзе

Рэстаран, гандлёва-адміністрацыйны цэнтр, хостэл або любы іншы аб’ект грамадскага прызначэння з’явіцца на вуліцах Вясновай і Пушкіна. Участкі пад мэтавае будаўніцтва для грамадскіх патрэб выставілі на адкрытыя таргі, піша vgr.by.

Гарадскія ўлады прапануюць узвесці 1−2-павярховы будынак грамадскага прызначэння на вуліцы Вясновай, ля ўезду на «Сцежку здароўя» ў Пышкі. Цяпер гэтае месца займае павільён «Калабкоў». Новая пабудова па плошчы будзе складаць ад 170 да 500 кв. метраў. Мінімальную суму за 14 сотак зямлі назвалі крыху больш за 81 тысячу рублёў.

Будынак з аналагічным прызначэннем з’явіцца і на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Дубко. Участак плошчай 24 соткі зойме пустку побач з абласным упраўленнем Дэпартамента аховы МУС. Тут прапануюць узвесці будынак мінімум на два паверхі і плошчай ад 800 кв. метраў. Пачатковы кошт ўчастка — 46 тыс. рублёў. Уладальніку давядзецца знесці фрагменты старога падмурка — ён застаўся ад папярэдніх гаспадароў, якія сваю будоўлю так і не скончылі.

Аўкцыён па продажы ўчасткаў пройдзе 21 траўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024