Цётухна з Бразіліі, Кінг-конг і эстэтыка 60-х. Тэатр лялек падрыхтаваў правакацыйную прэм’еру

«Тым, хто паспеў кіпіць білеты, пазітыўнага зараду хопіць надоўга», — абяцае галоўны рэжысёр тэатра Алег Жугжда напярэдадні прэм’еры «Бразільскай цёткі». Спектакль па п’есе Брэндана Томаса пакажуць гродзенцам 30 красавіка. Дарэчы, сюжэт п’есы з XIX стагоддзя многія пазнаюць з першых рэплік, калі глядзелі фільм «Здравствуйте, я ваша тётя!». На сцене адбудзецца фарс з пераапрананнямі і тыповая камедыя становішчаў, перанесеная ў «прыгожае заходняе жыццё» і эстэтыку 60-х.

Алег Жужгда расказвае, што перад пастаноўкаў пераглядзеў шмат спектаўляў па гэтай п’есе і ўпэўніўся — яе гумар не страчвае з часам актуальнасці. «Ведаеце, на ўзроўні тэксту іграе ўсё. Зал увесь час смяецца.» Каб і гродзенскія гледачы засталіся задаволенымі, у пастаноўку"Цёткі" дадалі адметнасцяў. Напрыклад, дон Пэдро прадстане прад публікай у выглядзе Кінг-Конга, які іграе ў футбол пад нумарам 10, як Пеле. «Паспрабавалі знайсці іншыя нюансы, іншыя сэнсы, іншы час. Сыграць у іншых дэкарацыях і па-новаму».

Лёгкая і бяскрыўдная камедыя мае разнастаіць сур’ёзна драматычны рэпертуар тэатра лялек і «не будзе пудрыць мазгі філасофіяй». Меркаваннем Алега Жугжды, часам гледача трэба проста пазабаўляць і не абцяжарваць складанымі падтэкстамі.

youtu.be/koZ7M2rmX3Q

Галоўную ролю ў спектаклі выконвае Васіль Прабадзяк. Яго донна Люсія лётае па сцэне на высокіх абцасах і ў леапардавай сукенцы, скараючы экспрэсіяй герояў і гледачоў. Для актора гэта роля, зусім не простая і мае шмат небачных для гледача падводных камянёў, кажа Жугжда. «Гэта роля „на злом“, на супраціў. [трэба] Вытрымаць прыстойнасць і каб гэта было суадносна неабходнасці і абставінам… Але Васіль, ён, усё-такі - комік.»

Разам з Васілём Прабадзякам на сцэну выйдуць таксама Ларыса Мікуліч, Вольга Авасильки, Іван Дабрук, Аляксандр Енджыеўскі, Віталь Леонаў ды іншыя акторы тэатра. Аўтаркай лялек і мастацкага аздаблення спектакля стала мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024