За 10 дзён — 1000 кіламетраў. Лявон Анацка стаў прызёрам забегу ў Нью-Ёрку

Марафонец з Ліды Лявон Анацка паспяхова фінішаваў у 10-суткавым забегу Twenty-Fourth Annual Sri Chinmoy Ten-Day Race у Нью-Ёрку. За гэты час Лявон прабег 1078 км 875 м і стаў другім у абсалютным заліку спаборніцтваў. Агулам у забегу ўдзельнічалі 22 мужчыны і 12 жанчын. Першым фінішаваў мангол Budjargal Byambaa, у яго 1081,4 км, на трэцяе месца выйшаў Wei Ming Lo з прабегам 951,4 км. Прадстаўнік Беларусі ўдзельнічаў у гэтых спаборніцтвах упершыню.

У першы дзень забегу Анацка пераадолеў 121 км, у другі дзень 106,7 км і з вынікам 227,7 км і быў 8-м сярод 35 удзельнікаў. Далей беларус падвышаў пазіцыю і скончыў прабег другім. Перад забегам Лявон ставіў мэты прабегчы не менш за 1000 кіламетраў. З такімі вынікамі можна патрапіць на наступнае запланаванае ім спаборніцтва — 3100 міль ці без малога 5000 кіламетраў. Пераадолець яго змаглі толькі 37 чалавек ва ўсім свеце, беларусаў сярод іх не яшчэ не было.

hrodna.life/articles/lyavon-anacka-begae-sutkami/

Прадстаўнік Манголіі Budjargal Byambaa неаднаразова прымаў ўдзел у спаборніцтвах па 10-суткавым бегу, у мінулым годзе на гэтых спаборніцтвах ён заняў другое месца з вынікам 1304,2 км, два гады назад перамог з вынікам 1189,3 км.
Рэкорд забегу ў Нью-Йорку быў устаноўлены літоўцам Рымантасам Якелайцісам (Rimantas Jakelaitis) у 2001 годзе — 1450 км. Леанід Анацка дагэтуль не бегаў 10 сутак, аднак у мінулым годзе на 6-суткавым забегу ў Італіі 6 DAYS UMF — Italian UltraMarathon Festival — (10−16.09.2018) прабег 721,47 км і заняў 3-е месца.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024