Лесвіцу вызвалення Гродзенскага раёна стварылі ў Скідзелі

Лесвіцу вызвалення Гродзенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стварылі ў Скідзельскай бібліятэцы сямейнага чытання. На кожную з 16 прыступак лесвіцы нанесены адзін з населеных пунктаў раёна і дата яго вызвалення, піша БЕЛТА.

Такім чынам наведвальнікам бібліятэкі прапануюць успомніць гісторыю ліпеня 1944 года. На кожную з 16 прыступак лесвіцы нанесены адзін з населеных пунктаў раёна і дата яго вызвалення. Першы ў спісе вызваленых Скідзель. Сюды савецкія войскі ўвайшлі 13 ліпеня. 25 ліпеня вызваленне раёна завяршылася ўзяццем вёскі Бяляны.

Акрамя таго, у раёне рэалізуецца маштабны праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці па стварэнні 20-метровага палатна «Рушніка малой Радзімы». Працуюць над стварэннем фрагментаў ручніка майстры з усіх аграгарадкоў і буйных населеных пунктаў Гродзенскага раёна. Кожная з вёсак будзе прадстаўлена сваім фрагментам, найбольш ярка адлюстроўваючым яе асаблівасці, рэгіянальную самабытнасць.

Усе фрагменты будуць злучаны паміж сабой карункамі. Пачатковыя адрэзкі ручніка будуць выкананы ў традыцыйнай манеры з выкарыстаннем беларускага арнаменту.

Прэзентуюць ручнік на раённым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці, які 3 ліпеня пройдзе ў Скідзелі. У далейшым твор будзе прадстаўлена ў музеі ручніка ў аграгарадку Зарачанка Гродзенскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024