Навіны

«Малочны свет» далучыць да сябе Шчучынскі масласырзавод і Дзятлаўскі сыраробны завод

У канцы красавіка гродзенскі «Малочны свет» абвясціў аб аб’яднанні шляхам далучэння Шчучынскага масласырзавода і Дзятлаўскага сыраробнага завода. У 2012 годзе да Шчучынскім МСЗ адышлі «Слонімскія малочныя прадукты», піша t*t.by. «Малочная кампанія «Наваградскія дары» далучыцца да «Лідскага малочна-кансервавага камбінату».

Магутнасць перапрацоўкі «Малочнага свету» складае 260 тыс. тон малака на год, Шчучынскага МСЗ — 164 тыс. тон, Дзятлаўскага сырзавода — 43 тыс. тон. Такім чынам, у выніку зліцця заводаў агульны аб’ём перапрацоўкі малака аб’яднанай кампаніі перавысіць 460 тыс. тон.

У мінулым годзе Шчучынскі МСЗ нарасціў выручку да амаль 140 млн рублёў. Пры гэтым атрымаў чыстую страту ў памеры 9,8 мільёнаў рублёў. Даўгі кампаніі складалі каля 60 млн рублёў.

Даход Дзятлаўскага сырзавода склаў 44,5 млн рублёў, чысты прыбытак — амаль 1,5 млн рублёў. Пазыковая нагрузка перавышае 21 млн рублёў.

Справы ў «Малочным свеце» ідуць значна лепш. Па выніках 2018 года кампанія павялічыла выручку да 268 млн рублёў. Пры гэтым чысты прыбытак абваліўся з 40 да 21,8 млн рублёў. Доўгатэрміновыя абавязацельствы кампаніі на канец мінулага года складалі 5,6 млн рублёў, кароткатэрміновыя — 20 млн рублёў.

Яшчэ адно буйное аб’яднанне звязана з далучэннем «Малочнай кампаніі «Навуградскія дары» да «Лідскага малочна-кансервавага камбінату». Раней у структуру Лідскага МКК ўжо ўвайшлі Ашмянскі сыраробны завод і Смаргонскія малочныя прадукты. Зараз магутнасці лідскага прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць да 400 тыс. тон малака на год. «Малочная кампанія «Наваградскія дары» можа перапрацоўваць каля 135 тыс. тон сыравіны. У выніку магутнасці аб’яднанай кампаніі перавысяць 530 тыс. тон.

За 2018 год выручка Лідскага МКК склала 253,5 млн рублёў, што на амаль 30 млн рублёў менш, чым у 2017 годзе. Кампанія зафіксавала чыстыя страты ў памеры 5,8 млн рублёў (на год раней быў прыбытак 25,1 млн рублёў). Пазыковая нагрузка складала каля 90 млн рублёў.

Выручка «Навагрудскі дароў» знізілася са 122 да 111 млн рублёў. Кампанія паказала чыстую страту ў раёне 9 млн рублёў. Яе пазыкі перавышалі 53 млн рублёў.

Варта звярнуць увагу, што ва ўсіх пяці прадпрыемствах доля дзяржавы перавышае 70% і яны размяшчаюцца ў Гродзенскай вобласці. Іх курыруе дзяржхолдынг «Гроднамясамалпрам». У хуткім часе пад яго кіраваннем застануцца тры буйныя малакаперапрацоўчыя адзінкі. Акрамя вышэйпералічаных гэта яшчэ і ваўкавыскі «Беллакт».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024