«Полымя свету» па Гродне панясуць легенды гродзенскага спорту і прадстаўнік ААН

Гродна прыме эстафету «Полымя свету» у суботу, 18 траўня. Па гарадскіх вуліцах з паходнямі прабягуць легендарныя асобы, якія ўпісаліся сваё імя ў гісторыю гродзенскага спорту, і знакамітыя гараджане, піша vgr.by.

Эстафета стартуе, а 17:50 з плошчы Леніна. Пачне яе алімпійскі чэмпіён 1972 года ў баскетболе Іван Едзешка. На скрыжаванні Ажэшкі і Дзяржынскага Едзешка перадасць агонь Івану Ціхану. Гродзенскі малатабоец накіруецца да Купалаўскага ўніверсітэту, Там эстафету прыме супермадэль свету Кацярына Даманькова. На скрыжаванні Ажэшкі-Леніна яна перадасць агонь прадстаўніку Дзіцячага Фонду ААН Рашеду Мустафе Сарвару. Пасля яго эстафету прымуць велагоншчыкі.

Алімпійскі чэмпіён Уладзімір Камінскі праедзе два кіламетры міма воданапорных вежаў «Кася» і «Бася», выедзе на вуліцу Парыжскай Камуны і спусціцца да драмтэатра. Там агонь будзе чакаць чэмпіён Еўрагульняў у Баку, стралок Віталь Бубновіч. Ён прабяжыць да Палаца культуры на Савецкай плошчы. Далей паходні будзе несці рэктар БДУ Андрэй Кароль, пасля чаго агонь аўтамабілем адвязуць у Каложскі парк да сцен Барысаглебскай царквы.

Наступнай кропкай эстафеты стане Савецкая плошча, адкуль будзе рухацца першая гродзенская алімпійская чэмпіёнка Алена Ваўчэцкая, якая перадасць агонь чэмпіёнцы Еўропы па скачках у даўжыню Ганне Канюк.

Завяршаць эстафету будзе чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па стральбе з пісталета Ігар Басінскі. Пасля фінішу на плошчы Леніна пачнецца канцэрт, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

А ўжо ў нядзелю полымя свету працягне шлях па рэгіёне і апынецца спачатку на Аўгустоўскім канале, а затым у Верцялішках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024