У Гродне прагназуюць нястачу экскурсаводаў

Рэкордная колькасць бязвізавых турыстаў наведвае Гродна. Толькі на травеньскія святы ў абласным цэнтры і яго ваколіцах адпачывала звыш 4,4 тысячы замежнікаў. Такі наплыў турыстаў паказаў і праблемы ў сферы турызму.

Сяргей Бусько, старшыня Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, лічыць, што турызм з’яўляецца дзейсным спосабам папаўнення бюджэту краіны. «Важна наша геапалітычнае размяшчэнне на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, розных геапалітычных блокаў. Турызм становіцца прыбытковым і цікавым, а для мясцовых жыхароў - выдатным спосабам для самарэалізацыі», — адзначыў ён.


hrodna.life/2019/05/13/4−4-tyisyachyi-byazvizavyih-turyistau-navedali-grodna-na-vyalikiya-mayskiya-vyihadnyiya/

Прэс-служба Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў прызнае, што ў Гродзенскім рэгіёне адчуваецца недахоп спецыялістаў, здольных прафесійна суправаджаць падарожнікаў.

У Беларусі налічваецца каля 900 атэставаных экскурсаводаў і 140 гідаў-перакладчыкаў. А на ўсю Гродзенскую вобласць прыходзіцца толькі 118 экскурсаводаў і 8 спецыялістаў з веданнем замежных моў. Эксперты занепакоеныя, што ў хуткім часе такіх спецыялістаў будзе востра не хапаць. Асабліва адчуваецца дэфіцыт гідаў-перакладчыкаў, хоць у краіне ёсць нават тыя, якія размаўляюць на іўрыце.

Паводле сучаснага заканадаўства, каб праводзіць экскурсіі, недастаткова атрымаць дыплом спецыяліста ў ВНУ, адзначае Сяргей Бусько — неабходна прайсці атэстацыю. Новая рэдакцыя «Закону аб турызме», які з’явіцца да канца 2019 года, выразна вызначыць гэтае пытанне. Упершыню з’явіцца адказнасць за правядзенне экскурсіі асобай, якая не прайшла атэстацыю.

Па словах Сяргея Бусько, на дадзены момант самы запатрабаваны экскурсавод — гэта атэставаны чалавек, здольны правесці экскурсію на замежнай мове.

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024